Паважаныя абаненты!
У снежні 2025 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
- 6 снежня – дырэктар Мінскага філіяла Шынкарэвіч Уладзімір Мікалаевіч;
- 13 снежня – намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевіч Андрэй Рамуальдавіч;
- 20 снежня – Генеральны дырэктар Івашкін Аляксей Аляксандравіч;
- 27 снежня – намеснік Генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч.
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры званку на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.