Грамадская бяспека ‒ аснова спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя: «Белтэлекам» прыняў удзел у рэспубліканскім семінары | Белтелеком

Грамадская бяспека ‒ аснова спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя: «Белтэлекам» прыняў удзел у рэспубліканскім семінары

10 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правяло рэспубліканскі семінар, прысвечаны новым падыходам да ўмацавання грамадскай бяспекі. Маштабнае мерапрыемства аб’яднала больш за 400 спецыялістаў у вочным і анлайн-фарматах. У рабоце прынялі ўдзел генеральны дырэктар «Белтэлекам» Аляксандр Кенда, кіраўнікі падраздзяленняў, філіялаў і прафсаюзных арганізацый.

Адкрыў семінар Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі. Кіраўнік ведамства падкрэсліў: «Сёння неабходна выбудаваць работу галіны на новым тэхналагічным узроўні з улікам сучасных рызык і выклікаў.  Упэўнены, што сённяшні семінар прынясе карысць усім кіраўнікам галіны. Кожны павінен дакладна разабрацца ў зменах заканадаўства, каб потым у адпаведнасці з імі карэкціраваць свае дзеянні». Асаблівы акцэнт міністр зрабіў на прыярытэтах, навацыях і істотных зменах патрабаванняў Дырэктывы №1.

У праграме ‒ самыя актуальныя тэмы: тэхналагічныя і лічбавыя выклікі, абарона персанальных даных і супрацьдзеянне экстрэмізму; пажарная, прамысловая бяспека, папярэджанне НС і бяспека дарожнага руху; ахова працы, прафілактыка вытворчага траўматызму і прафзахворванняў; роля прафсаюзных арганізацый у кантролі за бяспечнымі ўмовамі працы. 

Вынікі насычанай работы падвялі за круглым сталом.