15 сакавіка ў Цэнтральным раёне сталіцы ўзнагародзілі лаўрэатаў раённага конкурсу «Лепшы малады спецыяліст». У іх ліку - Арцём Кепець, інжынер аддзела развіцця сеткавых сэрвісаў упраўлення развіцця і стратэгічнага планавання РУП «Белтэлекам».
Уручэнне дыпломаў адбылося на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, прымеркаваным да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікаў святочнай сустрэчы вітаў Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Дзмітрый Пятруша.
Па традыцыі, конкурс аб'ядноўвае таленавітую моладзь з многіх сфер - прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і сувязі, аховы здароўя, культуры і іншых. У раённым этапе сустрэліся маладыя людзі, якія ўжо дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, спорце, грамадскай і навукова-даследчай дзейнасці. Яны актыўна ўдзельнічаюць у вытворчых распрацоўках, удасканальваюць адукацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі. І з'яўляюцца кадравым актывам, як раёна, так і сваёй галіны.
Ад душы віншуем калегу, жадаем новых прафесійных поспехаў і, вядома, удачы ў другім этапе конкурсу!
Конкурс праводзіцца штогод у два этапы. Лаўрэаты раённага тура ўдзельнічаюць у гарадскім фінале. Заснавальнік - Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.