Спартыўная восень на тэлеканале «ЯСНАе TV» працягваецца! 14 і 15 верасня гледачы ўбачаць нацыянальны адборачны турнір да міжнароднага чэмпіянату leSF Championship 2020 па Dota 2.
Беларусь бярэ ўдзел у чэмпіянаце. У прыхільнікаў кіберспорту з'явілася унікальная магчымасць у прамым эфіры назіраць за лепшымі гульцамі, якія будуць змагацца за права прадстаўляць краіну на найбуйнейшым міжнародным турніры.
Каб трапіць у фінал IeSF World Championship, гульцам трэба будзе пераадолець нацыянальны этап, затым рэгіянальныя онлайн-кваліфікацыі і нарэшце - асноўны этап. Нацыянальныя адборачныя для нашай краіны пройдуць пад эгідай Беларускай федэрацыі кіберспорту.
Пераможца - адзін калектыў - прадставіць нашу краіну ў рэгіянальным этапе турніру. Рэгіянальныя кваліфікацыі пройдуць у лістападзе 2020 года. Удзельнікі разыграюць 16 квот у фінальную стадыю спаборніцтваў. Гранд-фінал IeSF World Championship 2020 плануецца да правядзення ў LAN-фармаце ў снежні ў горадзе Эйлат, Ізраіль.
Жадаем поспехаў нашым гульцам!
Пачатак трансляцый - 19.00.
IeSF World Championship арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй кіберспорту. Удзельнікі чэмпіянату - выключна нацыянальныя каманды. Арганізатары сёлета чакаюць убачыць зборныя 60 краін, што зробіць спаборніцтвы аднымі з самых маштабных у кіберспорце.