Лепшых тэхнічных спецыялістаў вызначылі на карпаратыўнам конкурсе прафмайстэрства | Белтелеком

Лепшых тэхнічных спецыялістаў вызначылі на карпаратыўнам конкурсе прафмайстэрства

У Брэсце завяршыўся конкурс прафмайстэрства «Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВАЛС-2026». Маштабнае мерапрыемства аб’яднала лепшых тэхнічных спецыялістаў кампаніі «Белтэлекам», чые прафесіянальныя кампетэнцыі – гэта аснова якасці і надзейнасці лічбавых паслуг для мілльёнаў карыстальнікаў.

На працягу трох дзён удзельнікі дэманстравалі свае веды і практычныя навыкі, выконваючы складныя тэхнічныя заданні на пляцоўках, максімальна набліжаных да рэяльных вытворчых умоў. Кожны этап стаў сур’ёзнай праверкай не толькі прафмайстэрства, але і ўпартасці, зладжанасці, а таксама крэатыўнага падыходу да вырашэння пастаўленых задач.

 На ўрачыстай цырымоніі закрыцця конкурсу словы падзякі ўсім удзельнікам выказалі старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лічбавага развіцця і сувязі Аляксандр Якаўлеў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам» Андрэй Гендэль і дырэктар Брэсцкага філіяла Алег Ціуля. Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Жаркевіч Андрэй падкрэсліў, што такія мерапрыемства маюць ключавую ролю ў абмене вопытам і дапамагаюць павялічваць агульны ўзровень кваліфікацыі. «Кожнае спаборніцтва – гэта магчымасць прадэманстраваць свае напрацоўкі, навучыцца нечаму новаму і натхніцца дасягненнямі калег», – адзначыў кіраўнік.

 Па выніках усіх выпрабаванняў журы назвала пераможцаў. Першае месца заняла каманда філіяла МГТС, другое – у каманды Гродзенскага філіала, а трэцяе месца прысуджана камандзе Віцебскага філіала. Акрамя таго, у спецыяльнай намінацыі «За лепшыя паказчыкі ў культуры вытворчасці» лідарам стаў Віцебскі філіал.

 Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў! Выказваем падзяку кожнаму ўдзельніку за адданасць сваёй справе і вялікі асабісты ўклад у развіццё прафесійнага майстэрства!

001 (3)

003

004

005 (2)