Мабільны дадатак «Мой горад (Беларусь)» цяпер працуе ў Оршы!

Яшчэ адзін горад аблічбаваў самыя запатрабаваныя паслугі і сэрвісы для сваіх жыхароў! Напярэдадні навагодніх свят Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з РУП «Белтэлекам» і Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам прэзентавалі мабільны дадатак «Мой горад (Беларусь)» у Оршы, зрабіўшы сапраўдны падарунак усім гараджанам.

 Горад з тысячагадовай гісторыяй сёння ўпэўнена ідзе лічбавым шляхам. Орша і Аршанскі раён – гэта цэнтр эканамічнага росту. Тут пабудавана сучасная інфраструктура для правядзення лічбавай трансфармацыі.

Намеснік старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Лапацін:

– Лічбавае развіццё – агульная сістэмная задача, у якой задзейнічаны ўсе рэгіянальныя структуры. Сёння ў рамках Праграмы развіцця Аршанскага раёна да 2023 года рэалізуецца падпраграма «Разумны горад». У 2019 годзе створана канцэпцыя лічбавай трансфармацыі рэгіёна і дарожная карта яе рэалізацыі. Платформа «Мой горад» – вялікі і важны крок у цыфравізацыі рэгіёну.

«Мой горад» - гэта практычны інструмент узаемадзеяння грамадзян з гарадской экасістэмай, накіраваны на павышэнне камфорту і якасці жыцця.

Начальнік Аршанскага ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Аляксандр БЛІЗНЯКОЎ:

– Запуску прыкладання папярэднічае вялікая праца па яго напаўненні. Сэрвісы і паслугі, якія аказваюць арганізацыі і прадпрыемствы, трэба «алічбаваць» – размясціць адпаведным чынам на платформе. У дадатку ўжо зарэгістраваны больш за 250 удзельнікаў, для якіх «Мой горад» - гэта яшчэ і дадатковы канал рэкламнага прасоўвання.

У дадатку прадстаўлены дзяржаўныя арганізацыі, установы адукацыі і аховы здароўя, аб'екты гандлю, культуры і вольнага часу. Ён змяшчае структураваную інфармацыю па відах дзейнасці і складаецца з набору тыпавых модуляў: анлайн-запіс, анлайн-дастаўка, кабінет аператара анлайн-паслуг.

Падзеі горада, важныя навіны, акцыі, скідкі, апытанні тут размяшчаецца самая патрэбная інфармацыя. Гараджане могуць запісацца на прыём да ўрача, даведацца пра рэжым работы магазінаў і спартыўных аб'ектаў, выклікаць аварыйную брыгаду, забраніраваць нумар у гасцініцы або столік у кафэ, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА. Усе сэрвісы даступныя на смартфоне літаральна ў адзін клік. Дастаткова толькі спампаваць праграму.

Орша стала чацвёртым горадам, дзе зарабіла прыкладанне. Раней мабільны лічбавы памочнік з'явіўся ў Полацку, Глыбокім і Пінску.

Прыкладанне можна спампаваць на Android і iOS.

У напаўненні платформы могуць дадаткова прыняць удзел розныя суб'екты гаспадарання Оршы і Аршанскага раёна. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам» у г. Оршы.

my-city-orsha.png