Майстроў сваёй справы выбралі ў Мінскам і Гомельскім філіялах РУП "Белтэлекам"

У філіялах РУП «Белтэлекам» працягваюцца конкурсы прафесійнага майстэрства спецыялістаў «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі».

 

У Мінскім філіяле ў спаборніцтвах прыняў удзел 21 чалавек. Конкурсная праграма прадугледжвала некалькі практычных этапаў. Удзельнікі былі падзеленыя на тры групы. Першая манціравала аптычныя кросы, другая - аптычныя муфты, а трэцяя займалася мантажом аптычнай шафы.

 

Падводзячы вынікі, члены журы адзначылі сабранасць канкурсантаў, іх уменне працаваць у камандзе, а таксама максімальна эканоміць час і рэсурсы. Кабельшчыкі-спайшчыкі прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры выкананні складаных відаў работ.

 

Сярод супрацоўнікаў ЗВЭС, ВЭС, МРЦЭС месцы размеркаваліся наступным чынам:

 

1 месца - Андрэй Бухараў, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Маладзечанскага ЗВЭС;

2 месца - Дзмітры Воранаўскі, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад МРЦЭС;

3 месца - Віталь Гасюк, інжынер электрасувязі Пухавіцкага ЗВЭС.

 

Лепшымі спецыялістамі Мінскага лінейнага тэхнічнага цэха (МЛТЦ) сталі:

 

1 месца - Аляксандр Осіпаў, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Барысаўскага ЛТУ МЛТЦ;

2 месца - Мікалай Матэйка, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Стаўбцоўскага ЛТУ МЛТЦ;

3 месца - Яўген Рэмізевіч, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Мінскага ЛТУ МЛТЦ.

 

У Гомельскім філіяле за званне лепшых змагаліся 14 спецыялістаў (7 каманд). Канкурсантам трэба было пабудаваць ўмоўную лінію валаконна-аптычнай сувязі (ВАЛС) і змантаваць аптычныя кросы, муфты, размеркавальную шафу, а таксама аптычную размеркавальную скрынку і разетку. Спецыялісты праводзілі і дэманстрацыйныя работы па падключэнню паслугі byfly з настройкай Wi-Fi.

 

Перамаглі ў конкурсе Аляксандр Сопат і Мікалай Чарнавокі, прадстаўнікі Рэчыцкага ЗВЭС. Другое месца занялі Ігар Слесарэнка і Андрэй Ражкоў - каманда эксплуатацыйнага цэха электросвязи.Сяргей Асадчы і Ўладзімір Ганчароў, супрацоўнікі вузла эксплуатацыі і развіцця гарадской тэлефоннай станцыі, апынуліся на трэцім месцы.

 

Правядзенне падобных конкурсаў неабходна не толькі для павышэння матывацыі персаналу і дасягненні высокіх вынікаў у працы. Такія мерапрыемствы гуртуюць калектыў і спрыяюць павышэнню прэстыжу рабочых спецыяльнасцяў.

 

Мы віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых прафесійных поспехаў!