МНС нагадвае: аўтаномны пажарны апавяшчальнік – маленькі прыбор, які ратуе жыцці | Белтелеком

МНС нагадвае: аўтаномны пажарны апавяшчальнік – маленькі прыбор, які ратуе жыцці

З 24 лістапада па 14 снежня 2025 года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць інфармацыйную кампанію аб важнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Мэта – павысіць бяспеку насельніцтва і скараціць колькасць ахвяр пры пажарах.

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – гэта свайго роду будзільнік, які спрацоўвае ад з'яўлення дыму. Пры выяўленні задымлення АПА падае гучны перарывісты гукавы сігнал з пастаянным свячэннем святлодыёда чырвонага колеру. Штогод АПА ратуюць жыцці, дазваляючы своечасова выявіць узгаранне.

Устаноўка апавяшчальніка простая і не патрабуе спецыяльных навыкаў. Набыць незаменны прыбор можна ў любой гаспадарчай краме. Кошт аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка зусім невялікі, асабліва ў параўнанні з карысцю, якую ён можа прынесці.

Не эканомце на ўласнай бяспецы. Памятайце, жыццё даражэйшае.

Падрабязней – на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.