24 красавіка 2026 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.
BRIDGE TV DELUXE – музычны тэлеканал, у эфіры якога прадстаўлена калекцыя папулярных кліпаў у розных стыльных жанрах, ад класікі і джаза да інды і IDM. Уключайце 90-ю кнопку і глядзіце з асалодай.
«Наша тэма» – народны тэлеканал з загадкавай рускай душой і сібірскім характарам. На 81-й кнопцы вас чакаюць інструкцыі, як не згубіцца ў тайзе, перайсці бурлівую раку, злавіць рыбу мары, пазнаёміцца з жыццём сапраўднага сібірака.
Прыемнага прагляду!