Новы Beltelecom shop урачыста адкрыты ў Мінску | Белтелеком

Новы Beltelecom shop урачыста адкрыты ў Мінску

30 мая ў горадзе Мінску адкрыта новая крама Beltelecom shop. Гэта ўжо пяты аб'ект такога фармату ў сталіцы і дванаццаты ў краіне, што сведчыць аб дынамічным развіцці сеткі продажаў кампаніі «Белтэлекам».

Beltelecom shop – сучасная пляцоўка, дзе прадстаўлены шырокі асартымент тэхнікі ад вядучых сусветных вытворцаў і даступныя да падлучэння больш за 100 тэлекамунікацыйных паслуг.

Новы фармат прадугледжвае ўдасканаленыя падыходы да абслугоўвання кліентаў. Тут кожны кліент можа атрымаць прафесійную кансультацыю, а таксама выгадныя ўмовы пакупкі тавараў у растэрміноўку да 24 месяцаў.

Запрашаем мінчан па пакупкі ў нашу новую краму па адрасе: г. Мінск, прасп. Жукава, д. 44, ГЦ «Outleto».

Абаненты сталіцы могуць таксама наведаць Beltelecom shop па адрасах:

пр. Незалежнасці, 134, ГЦ «Першы Нацыянальны гандлевы дом»;
вул. Каменнагорская, 3, «Pro Dom»;
вул. Л.Левіна, 8, «САНТА»;
вул. І. Гашкевіча, 3/2, «Еўраопт».

У кожнай з крамаў вас чакаюць выгадныя прапановы. Запрашаем за пакупкамі!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка