«Белтэлекам» працягвае развіваць свой папулярны відэасэрвіс «Ого!Кіно», зрабіўшы яго даступным для iPhone і iPad з аперацыйнай сістэмай iOS.
«Ого!Кіно» аб’ядноўвае кантэнт адразу пяці папулярных кінатэатраў: START, AMEDIATEKA, Іві Лайт, Wink Лайт і viju. Зусім нядаўна каталогі Іві Лайт і Wink Лайт былі значна пашыраны, у тым ліку за кошт арыгінальных праектаў.
Цяпер у нашых абанентаў з’явілася яшчэ больш магчымасцей атрымліваць асалоду ад вялізнай бібліятэкі з тысяч адзінак відэаматэрыялаў у любы зручны час і ў любым месцы. Эксклюзіўныя серыялы, навінкі і класіка, мультфільмы і дакументальнае кіно будуць даступныя ў дарозе, дома ці на дачы – дастаткова мець доступ да сеткі Інтэрнэт.
Каб пачаць карыстацца відэасэрвісам, трэба спампаваць прыкладанне OGOKINO з App Store на прыладу iPhone ці iPad з аперацыйнай сістэмай IOS.
Кошт мультыплатформеннай падпіскі «Ого!Кіно» складае ўсяго 9,99 рублёў у месяц. І гэта значна больш выгадна, чым аплачваць доступ да кожнага анлайн-кінатэатра асобна!
Для новых абанентаў дзейнічае выдатная прапанова: бясплатнае карыстанне на працягу 7 дзён пасля падключэння.
Раней падпіска «Ого!Кіно» была даступная на прыстаўках і тэлевізарах з аперацыйнай сістэмай Android TV, мабільных і планшэтных прыладах з аперацыйнай сістэмай Android, а таксама на тэлевізарах LG 2022-2026 г.в. з аперацыйнай сістэмай WebOS і тэлевізарах Samsung 2023-2026 г.в. з аперацыйнай сістэмай TizenOS.
Усе падрабязнасці – у нашых офісах продажаў або па кругласутачным нумары 123.