Хочаце першымі даведвацца пра навіны, акцыі і выгадныя прапановы «Белтэлекам»? Далучайцеся да нашых афіцыйных суполак у сацыяльных сетках!
Нашы старонкі ў «Аднакласніках», «УКантакце», Facebook, Instagram, TikTok і на іншых платформах ужо аб’ядналі больш за 87 тысяч падпісчыкаў. Таксама ў нас ёсць YouTube-канал і канал навін у Telegram.
У нашых сацсетках вы знойдзеце самыя актуальныя падзеі, акцыі і карысную інфармацыю. Падпісчыкі могуць задаць пытанне спецыялісту або прапанаваць свае ідэі.
У Telegram-акаўнце «Белтэлекам» мы аператыўна дзелімся навінамі і расказваем пра дзейнасць кампаніі.
У сетцы «УКантакце» вы зможаце даведацца пра цікавыя падзеі і мерапрыемствы, удзельнічаць у абмеркаваннях і задаваць пытанні. Для вырашэння тэхнічных пытанняў створана спецыяльная група «Белтэлекам. Тэхнічная падтрымка».
Наш YouTube-канал налічвае ўжо больш за 5 тысяч падпісчыкаў і прапануе звыш 2200 відэа, уключаючы праекты тэлеканала «ЯСНАе TV», ролікі пра паслугі кампаніі і відэаагляды тэхнікі, якую можна набыць у «Белтэлекам» на выгадных умовах.
У акаўнце кампаніі ў Instagram мы дзелімся момантамі з жыцця «Белтэлекам» і яго супрацоўнікаў. Падпісвайцеся, стаўце лайкі і каментуйце публікацыі – ваша зваротная сувязь для нас вельмі важная!
Поўная інфармацыя пра паслугі «Белтэлекам» даступная на нашым карпаратыўным сайце beltelecom.by.
У інтэрнэт-краме shop.beltelecom.by вы знойдзеце падрабязнае апісанне тавараў і зможаце здзейсніць пакупку ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Усе адрасы электразарадных станцый Evika! прадстаўлены на еvika.by. Анонсы і праграма перадач тэлеканала «ЯСНАе TV» публікуюцца на сайце tv.yasna.by, а таксама ў Telegram-канале «ЯСНАе ТV».
Заставайцеся заўсёды на сувязі з «Белтэлекам»! Падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках і будзьце ў курсе ўсіх падзей!