25 новых гарадоў з'явіліся на платформе «Мой горад» у 2024 годзе. Такога высокага выніку ўдалося дасягнуць дзякуючы сумеснай рабоце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белтэлекам» і гарадскіх адміністрацый.
Завяршыўся год падключэннем горада Капыля, які стаў 68-м беларускім населеным пунктам, які аблічбаваў свае паслугі і сэрвісы. «Белтэлекам» зрабіў сапраўдны навагодні падарунак мясцовым жыхарам – мабільны дадатак стаў даступны ў апошні дзень снежня.
«Мой горад» – гэта не проста электронны каталог, а практычны інструмент, які робіць жыццё грамадзян больш простым і камфортным. Ключавая перавага рэсурса заключаецца ў магчымасці непасрэднага ўзаемадзеяння. Запіс на прыём да кіраўніка, купля тавараў і заказ паслуг, браніраванне талонаў і многае іншае – усё гэта даступна праз зручны інтэрфейс прыкладання. Кожнаму гораду адпавядае свая версія дадатку з унікальнымі дадзенымі. Такім чынам, уся інфраструктура – пад рукой, неабходна толькі ўсталяваць прыкладанне на смартфон.
Пілотны праект, які стартаваў у 2021 годзе ў Полацку, паказаў сваю эфектыўнасць. Цягам першага года на платформе з'явіліся яшчэ пяць гарадоў: Орша, Глыбокае, Баранавічы, Браслаў і Пінск. На сённяшні дзень прыкладанне даступна ў 68 гарадах, уключаючы два абласныя цэнтры – Магілёў і Віцебск. У лідэрах – Віцебская вобласць, усе гарады якой прадстаўлены на платформе.
Па колькасці запамповак па-ранейшаму лідзіруе Полацк – больш за 22 тыс. карыстальнікаў, а агульная колькасць установак перавысіла 131 тыс., з больш як 1 млн 30 тыс. праглядаў.
У 2024 годзе найбольшую папулярнасць карысталіся паслугі школ, дзіцячых садоў, спартыўных аб'ектаў, бізнесу і гандлю, а таксама турыстычныя паслугі. Узрасла цікавасць да прадукцыі прамысловага сектара і сельскай гаспадаркі.
Дадатак пастаянна развіваецца: у 2023–2024 гадах дабаўлены раздзелы «Васільковы край» – даведнік па славутасцях Беларусі, «Вакансіі», рэалізавана групоўка па абласцях, з'явіліся новыя катэгорыі: аграсядзібы, рэпетытарскія паслугі, фота- і відэапаслугі і інш.
«Лічбавы навігатар» стаў сапраўдным памочнікаў для жыхароў і гасцей гарадоў. Напрыклад, турыстам, якія плануюць наведаць той ці іншы горад упершыню, «Мой горад» дапаможа скласці маршрут, пазнаёміцца са знакавымі месцамі, забраніраваць гатэль, замовіць білеты і г.д.
1 снежня 2024 года на тэлеканале «ЯСНАе ТV» адбылася прэм'ера: у эфір выйшаў першы выпуск трэвэл-блога «Мой горад» з Марынай Грыцук. Вядомая тэлевядучая падарожнічае па Беларусі, адкрываючы гледачам самыя цікавыя куткі і лакацыі Беларусі. А дапамагае ёй арыентавацца ў новых гарадах мабільнае прыкладанне «Мой горад».
Праграма выходзіць на «ЯСНАе ТV адзін раз у два тыдні, па нядзелях у 21:00. Усе выпускі даступныя на афіцыйным YouTube-канале РУП «Белтэлекам» і RUTUBE-канале «ЯСНАе TV».
Прыкладанне даступна для бясплатнай запампоўкі ў App Store і Google Play.
«Мой горад (Беларусь)» – ініцыятыва, якая рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі». Сёння можна ўпэўнена сказаць, што праект стаў паспяховым, запатрабаваным, а самае галоўнае – карысным для нашых грамадзян.