Повышаем медыякампетэнцыі: «Белтэлекам» прыняў удзел у галіновым семінары па працы са СМІ | Белтелеком

Повышаем медыякампетэнцыі: «Белтэлекам» прыняў удзел у галіновым семінары па працы са СМІ

30 кастрычніка ў Цэнтры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій РУП «Белтэлекам» прайшоў галіновы семінар, прысвечаны пытанням узаемадзеяння дзяржаўных арганізацый і СМІ, працы ў сучаснай медыяпрасторы. Мерапрыемства аб'яднала больш за 50 спецыялістаў з усіх арганізацый сістэмы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Прадстаўнікі абласных філіялаў кампаніі «Белтэлекам» далучыліся да навучання выдалена – у фармаце відэаканферэнцыі.

Праграма мерапрыемства была сфакусавана на практычных інструментах і трэндах лічбавых камунікацый. Асноўнымі задачамі сталі фарміраванне адзіных падыходаў да работы ў медыяасяроддзі, абмен лепшым вопытам і павышэнне прафесійных кампетэнцый супрацоўнікаў, якія адказваюць за інфармацыйны накірунак.

Наталля Алешкевіч, арганізатар семінара Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, адкрываючы семінар, падкрэсліла важнасць сумеснай работы для фарміравання эфектыўнага інфармацыйнага поля ўсёй галіны:

– Мы адна каманда! Ад якасці кантэнту, які мы ствараем, залежыць агульны вынік. Кожны наш праект павінен быць накіраваны на вырашэнне канкрэтных пытанняў, з якімі сутыкаюцца нашы грамадзяне. Пры падачы інфармацыі трэба арыентавацца на аўдыторыю.

Практычная частка семінара ахапіла ключавыя аспекты сучаснай медыйнай працы. Удзельнікі вывучылі стратэгіі вядзення галіновых уліковых запісаў у сацыяльных сетках, асвоілі стварэнне эфектыўнага візуальнага кантэнту ад прафесійнай фатаграфіі да працы з відэа і інфаграфікай. Адмысловая ўвага была нададзена асаблівасцям прасоўвання на адной з самых хуткарослых платформаў – TikTok.

Завяршыўся адукацыйны дзень майстар-класам па ўпэўненай рабоце перад тэлекамерай, які правялі прадстаўнікі папулярнага тэлеканала «ЯСНАе TV». Эксперты падзяліліся тэхнікамі падачы матэрыялу і сакрэтамі пераканаўчых публічных выступаў.

Больш навін і фота з семінара – у нашым тэлеграм-канале. Прысоединяйтесь!

001