2 лютага на тэлеканале «ЯСНАе TV» у эфір выйдзе першы выпуск спецыяльнага праекта «Сувязісты».
«Сувязісты» – гэта цыкл партрэтных інтэрв'ю, прысвечаных неардынарным людзям, для якіх электрасувязь стала справай жыцця, паслужыла стымулам прафесійнага і асабістага росту.
Героі выпускаў – ганаровыя ветэраны галіны і маладыя спецыялісты, чый талент выходзіць за рамкі службовых абавязкаў. Яны захопленыя працай i іх паважаюць калегі. Іх заслугі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, яны з гонарам носяць званне «Ганаравы сувязіст» і шчаслівыя, калі па іх слядах ідуць ужо дзеці і ўнукі. У кожнага свой непаўторны шлях, свае ўзлёты і падзенні, але ўсіх іх аб'ядноўвае любоў да прафесіі. Прафесіі складанай, адказнай і шматграннай, мэта якой – злучаць людзей…
Праект складаецца з 15 біяграфічных гісторый. Госцем першай праграмы стаў Іван Міхайлавіч Грыцук, міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь у 1980–1994 гг.
Праграма будзе выходзіць у эфір адзін раз на два тыдні па серадах у 21.00 з паўторам па нядзелях у 8.40. Выпускі таксама будуць размяшчацца на афіцыйным youtube-канале РУП «Белтэлекам» па спасылцы: https://www.youtube.com/channel/UCNvH8TkNH6zxkZtt8IqNLQg
У сераду, 2 лютага, у 21.00 дакументальны праект «Сувязісты» на канале «ЯСНАе TV». Не прапусціце!