«Белтэлекам» прапануе паслугі антывіруснай абароны па падпісцы – ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне «PRO32 Ultimate Security», «PRO32 Total Security», «PRO32 Mobile Security».
Антывірусы PRO32 – гэта новыя праграмныя прадукты сумеснай распрацоўкі расійскай кампаніі PRO32 і K7 Computing з Індыі. Іх перавагі – гэта надзейная абарона ад кіберпагроз пры мінімальным уздзеянні на сістэму кампутара ці іншай прылады.
«РРОЗ2 Ultimate Security» – комплекснае рашэнне кібербяспекі прэміум-класа для прылад Windows і Android. Уключае функцыі рэзервовага капіявання і ўзнаўленні дадзеных. Абараняе кампутар, наўтбук, планшэт і смартфон ад нападаў нулявога дня, узломаў вэб-камеры, а таксама забяспечвае бяспеку анлайн-плацяжоў.
«PRO32 Total Security» – абараняе ад усіх відаў кіберпагроз, у тым ліку вірусаў, праграм-вымагальнікаў, фішынгавых праграм і напад з выкарыстаннем электроннай пошты. Забяспечвае бяспечнае наведванне вэб-сайтаў, актыўна адсочваючы патэнцыйныя пагрозы ў сетцы. Высокія тэхнічныя характарыстыкі дазваляюць абараніць кампутар з мінімальным уздзеяннем на сістэмныя рэсурсы. Функцыі бацькоўскага кантролю засцеражэць дзяцей ад спажывання непажаданага кантэнту.
«PRO32 Mobile Security» – абараняе прылады Android ад кіберпагроз, падключэння да ненадзейных Wi-Fi-сетак, а таксама ўключае функцыі рэзервовага капіявання і аднаўлення дадзеных. Адрозніваецца прастатой і выгодай. Падыходзіць усім карыстальнікам, незалежна ад тэхнічных навыкаў.
Праграмнымі прадуктамі «PRO32 Ultimate Security», «PRO32 Total Security», «PRO32 Mobile Security» могуць скарыстацца фізічныя, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Як карыстацца?
- Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
- Загрузіце і ўсталюйце абраны дадатак на вашай прыладзе.
- Зарэгіструйце свой уліковы запіс і ўвядзіце код актывацыі з дадатка «Мой Белтэлекам».
Аплата робіцца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з вашага асабовага рахунку. Такім чынам, сродкі выдаткоўваюцца толькі датуль, пакуль вы карыстаецеся паслугамі антывіруснай абароны.
Поўнае апісанне праграмных прадуктаў – на сайце.
Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.