Прызначаны дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам»
20 студзеня 2020 года на пасаду дырэктара Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» прызначаны Сяргей Дзям'янчык.
Сяргей Яўгенавіч Дзям'янчык нарадзіўся 11 лістапада 1971 гады ў г.п. Брагін Гомельскай вобласці. Працу ў галіне сувязі пачаў ў 1996 годзе электраманцёрам лінейных збудаванняў тэлефоннай сувязі і радыёфікацыі чацвёртага разраду Рэчыцкага раённага вузла электрасувязі. У 1998 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут ім. П.В. Сухога, а ў 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння на пасаду дырэктара працаваў галоўным інжынерам Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам».
Кіраўніцтва кампаніі адзначае высокі прафесіяналізм Сяргея Дзям'янчыка і жадае яму поспехаў у працы.