Прызначаны дырэктар Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам"

26 жніўня 2019 года генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня прадставіў калектыву Мінскага філіяла новага кіраўніка - Андрэя Жаркевіча.

 

Юрый Мікалаевіч адзначыў прафесіяналізм і вялікі вопыт калегі, выказаў упэўненасць у высокім патэнцыяле Жаркевіча як кіраўніка і пажадаў яму поспехаў у працы.

 

Андрэй Рамуальдавіч Жаркевіч нарадзіўся 31 сакавіка 1979 гады ў в.Вішнёва Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Усё яго прафесійнае жыццё звязана з галіной. Пачынаў электраманцёрам лінейных збудаванняў тэлефоннай сувязі і радыёфікацыі чацвёртага разраду Мінскага раённага цэха электрасувязі. У 2010 годзе скончыў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі, а ў 2012-м атрымаў дыплом аб заканчэнні Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў начальнікам Мінскага раённага цэха электрасувязі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам".

 

З'яўляецца дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.