З 8 красавіка 2025 года РУП «Белтэлекам» падвышае шэраг тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб.
Павышэнне не закранае тарыфы на наступныя паслугі:
- стацыянарны шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт (byflyTM);
- пакеты паслуг электрасувязі;
- прадастаўленне Аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт;
- пастаянны доступ у сетку Інтэрнэт на базе сетак 2G/3G;
- відэаканферэнцыя;
- аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN);
- прадастаўленне ў карыстанне лічбавых міжгародніх і міжнародных каналаў;
- эфірная трансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм;
- доступ да платформ;
- цэнтр «Відэакантролю»;
- «Разумны прыпынак».
З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.