З 25 студзеня 2020 года межах зацверджанага Параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год індэкса спажывецкіх цэн плануецца павысіць кошт шэрагу паслуг РУП «Белтэлекам».
Па тарыфах на доступ у сетку Інтэрнэт павышэнне плануецца ў сярэднім на 2,5%.
Кошт найбольш папулярнага ў абанентаў пакета паслуг «ЯСНА 100» павялічыцца на 33 капейкі ў разліку на адну паслугу.
Кампанія «Белтэлекам» заўсёды прытрымлівалася палітыкі стрымлівання росту коштаў на паслугі электрасувязі шляхам зніжэння выдаткаў.
Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў рамках запланаванага на 2020 год індэкса росту спажывецкіх цэн у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці паслуг электрасувязі на ўзроўні 2019 года.
Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці паслуг электрасувязі напрамую залежыць магчымасць развіцця інфраструктуры, правядзенне неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці паслуг электрасувязі, захаванні бяспекі інфармацыі, такім чынам, і павышэння якасці аказваемых спажыўцам паслуг электрасувязі.
Змяненне кошту не закране рэгулюемых тарыфаў на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслуг прадастаўлення доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку доступу да сеткі Інтэрнэт для аператараў электрасувязі, паслуг хостынгу, відэакантролю і інш.
C абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут (ўводзяцца з 25 студзеня 2020 года).