З 14 па 21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Тыдзень бацькоўскага кахання. Шматлікія сямейныя мерапрыемствы, творчыя праграмы і сустрэчы праходзяць у гэтыя дні ў «Белтэлекаме». Усе яны прымеркаваны да святкавання Дня маці і Дня бацькі і прысвечаны самым блізкім і дарагім людзям – нашым мамам і татам.
Пачаўся Бацькоўскі тыдзень з удзелу ў дыялогавай пляцоўцы «Інстытут беларускай сям'і: традыцыі і перспектывы», які адбыўся 11 кастрычніка ў Мінску. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Адміністрацыя Цэнтральнага раёну сталіцы. Удзельнікі дзяліліся сваім асабістым досведам і ідэямі, як захаваць лепшыя традыцыі і перадаць іх наступным пакаленням.
Усе філіялы «Белтэлекама» прынялі ўдзел у рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!» – напісалі паштоўкі з цёплымі пажаданнямі і адправілі іх сваім бацькам.
У шматлікіх падраздзяленнях прайшлі конкурсы дзіцячага малюнка і творчасці. Выставы работ падарылі самыя шчырыя эмоцыі.
Прафсаюзная арганізацыя «Белтэлекама» запусціла фотачэлендж «Сапраўднае шчасце». Яго ўмовы простыя: апублікаваць свае сямейныя фота з дзецьмі, бацькамі, бабулямі і дзядулямі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #сапраўднаешчасце. Па выніках чэленджа аўтары лепшых фатаграфій атрымаюць сувеніры. Многія работнікі «Белтэлекама» прынялі ўдзел у галіновым фотачэленджы, арганізаваным Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, з аналагічнымі ўмовамі – падзяліцца сваімі шчаслівымі момантамі ў сацыяльных сетках.
20 кастрычніка ў «Белтэлекаме» адбылася сустрэча з протаіерэем Паўлам Сердзюком, на якой абмеркавалі сямейныя каштоўнасці і ролі бацькоў у выхаванні дзяцей. Свяшчэннаслужыцель не толькі раскрыў значэнне моцных сямейных адносін, але і падзяліўся ўласным бацькоўскім досведам: у яго сям'і расце пяцёра дзяцей.
Увагай і клопатам у гэтыя дні таксама былі акружаны нашы старэйшыя калегі, для якіх арганізавалі цёплыя сустрэчы і захапляльныя экскурсіі.
Напярэдадні Дня бацькі мы шчыра віншуем мужчынскую палову са святам. Жадаем моцнага здароўя, удачы ва ўсіх справах, шмат радасці ад зносін з блізкімі. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена шчасцем, любоўю і гармоніяй!