11 лістапада 2026 года, напярэдадні 130-годдзя Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка наведаў сталічны філіял РУП «Белтэлекам» і сустрэўся з калектывам.
Дыялог пачаўся з экскурсу ў гісторыю і знаёмства з вытворчай павесткай: генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда і дырэктар філіяла МГТС Эдуард Белакурскі расказалі, як развівалася і чым сёння ганарыцца сталічная тэлефонная сетка. Асаблівую ўвагу ўдзялілі ключавым бізнес-паказчыкам, лічбавым тэхналогіям і інавацыям, якія стануць даступны мінчанам у бліжэйшы час.
«Ні адна дзяржава, ні адзін чалавек не можа абысціся без высакаякаснай сувязі. Ва ўмовах дынамічна пераменлівай абстаноўкі гэтая функцыя набывае асаблівую значнасць», ‒ сказаў Ігар Сяргеенка. Ён таксама адзначыў важную ролю сувязі ў жыцці дзяржаўных структур: прыняцці рашэнняў, хуткім праходжанні інфармацыі.
Дыялог з калектывам МГТС атрымаўся адкрытым і змястоўным. Ігар Сяргеенка падрабязна расказаў аб рабоце Палаты прадстаўнікоў: ад заканатворчасці і дакументаў, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, да міжнароднай актыўнасці дэпутацкага корпуса. Так, летась Палата прадстаўнікоў правяла семінар-нараду, на якой у тым ліку былі абазначаны напрамкі развіцця тэлекамунікацыйнай галіны. «Ад аператыўнасці паслуг сувязі сёння залежыць камфортнасць жыцця ў краіне кожнага канкрэтнага чалавека», ‒ падкрэсліў спікер.
У завяршэнне сустрэчы Ігар Сяргеенка цёпла павіншаваў калектыў з надыходзячым юбілеем: «Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў не толькі ў Мінску, але і ў Беларусі, якое пачыналася з простай тэлефоннай станцыі ў 100 абанентаў, сёння вырасла ў велічэзную, высокатэхналагічную і, самае галоўнае, перспектыўную структуру. ...Сувязісты былі і застаюцца на вышыні!»
За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў і асабісты ўклад у развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій Старшыня Палаты прадстаўнікоў уручыў Падзяку дырэктару і супрацоўнікам філіяла МГТС.





