14 жніўня на тэлеканале «ЯСНАе ТV» стартуе чацвёрты сезон цыкла «Сувязісты». На гэты раз ён прысвечаны людзям, якія прыйшлі ў галіну ў XXI стагоддзі і дасягнулі прафесійных вышынь.
«Сувязісты. Новае пакаленне» – не проста гісторыі аб працоўным шляху. Гэта спроба раскрыць асобу героя, яго матывацыю і выбар. Гледачы ўбачаць удзельнікаў праекта на працоўным месцы, сярод сям'і, за любімымі заняткамі.
Героем першага выпуску стаў Дзяніс Муха, начальнік Гомельскага раённага цэха электрасувязі Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам». Сваю кар'еру ён пачаў 14 гадоў таму. «На маю думку, «Белтэлекам» мае каласальныя магчымасці. Па сутнасці, для нашай кампаніі нічога немагчымага няма», – лічыць Дзяніс. Дарэчы, прадпрыемства стала для яго не толькі пляцоўкай росту асобы, але і месцам, дзе ён знайшоў другую палоўку. «Для мяне «Белтэлекам» па-сапраўднаму родны дом», – падкрэслівае герой.
Усяго творчая каманда падрыхтавала 20 цудоўных гісторый, якія, магчыма, для кагосьці паслужаць прыкладам выбару жыццёвага шляху.
Не прапусціце прэм'еру «Сувязісты. Новае пакаленне» на «ЯСНАЕ TV» 14 жніўня ў 21:00. Усе выпускі праграмы таксама будуць даступны на афіцыйным YouTube-канале РУП «Белтэлекам».
Больш навін аб праектах і прэм'ерах, а таксама анонсы і поўная тэлепраграма – у Telegram-канале «ЯСНАе ТV»! Падпісвайцеся, каб быць у курсе!