Тэхналагічна і зручна: «Белтэлекам» адкрыў абноўлены офіс продажаў у Калінкавічах | Белтелеком

Тэхналагічна і зручна: «Белтэлекам» адкрыў абноўлены офіс продажаў у Калінкавічах

24 красавіка «Белтэлекам» парадаваў жыхароў горада Калінкавічы і раёна: пасля маштабнай мадэрнізацыі тут адчыніў свае дзверы абноўлены офіс продажаў.

Зараз гэта тэхналагічная і камфортная прастора, дзе кожны наведвальнік зможа атрымаць поўны спектр лічбавых рашэнняў для дома. Дэманстрацыйныя экспазіцыі дазваляюць у зручным становішчы весці размову са спецыялістамі і вывучыць функцыянал усіх паслуг.

Як адзначыў дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Дзям’янчык, «абнаўленне офіса – гэта яшчэ адзін крок у рэалізацыі стратэгіі «Белтэлекама» па паляпшэнні якасці абслугоўвання і павышэнні даступнасці сучасных сэрвісаў. Сёння тэхналагічнасць і выгоднасць – важныя фактары работы з кліентамі. Мы імкнёмся да таго, каб кожны візіт у «Белтэлекам» быў максімальна прадуктыўным і пакідаў толькі прыемныя ўражанні – ад прафесіяналізму нашай каманды, шырокага спектра паслуг і тавараў, а галоўнае – ад якасці і надзейнасці нашых рашэнняў.».

Асаблівую ўвагу ў новым офісе ўдзялілі накіраванню рознічнага гандлю – BeltelecomShop. Тут прапанаваны ўражальны асартымент больш чым за 500 назваў тэхнікі і электронікі: тэлевізары, смартфоны, планшэты, ноўтбукі, аўдыясістэмы і гульнявыя прыстаўкі. Прадстаўлена лінейка буйной бытавой тэхнікі, а таксама разумных памочнікаў, такіх як робаты-пыласосы, вертыкальныя пыласосы і робаты-мыйшчыкі акон. Любіцелям актыўнага адпачынку спадабаюцца электравеласіпеды і электрасамакаты. Поўны каталог тавараў прадстаўлены ў інтэрнэт-краме shop.beltelecom.by.

Тэхніку можна купіць у растэрміноўку да 24 месяцаў або аднаразовым плацяжом.

Першыя пакупнікі паспелі ўжо ацаніць сучасны стыль новага офіса і атрымаць сувеніры ад кампаніі «Белтэлекам».

Чакаем вас у абноўленым офісе продажаў па адрасе: г. Калінкавічы, вул. Савецкая, 120/2!