BeltelecomShop падводзіць вынікі і прадстаўляе тавары, якія ўвайшлі ў ТОП-15 пераваг карыстальнікаў. Гэты агляд дапаможа зарыентавацца ў выбары і запланаваць ідэальную пакупку.
Па выніках года пакупнікі BeltelecomShop зрабілі свой выбар на карысць тэхналогій, якія ствараюць камфорт і эканомяць час. У топавым рэйтынгу апынуліся магутны роўтар Huawei, які забяспечвае надзейны інтэрнэт ва ўсёй кватэры, і разумная калонка Яндэкс.Станцыя, якая аб’яднае функцыі кіравання бытам і адпачынкам. Разам з імі ў лідэры выйшла бытавая тэхніка – ад аэрагрыля і аўтаматычнай кавамашыны DeLonghi да сучаснай пральнай машыны ATLANT.
Яшчэ адзін трэнд года – імкненне стварыць дома ідэальнае асяроддзе для адпачынку і работы. У спіс бэстсэлераў увайшлі кандыцыянеры LG для кантролю мікраклімату, а таксама бытавыя асістэнты: вертыкальны пыласос Dreame і інавацыйны робат-шклоачышчальнік. Папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаўся вялікі тэлевізар Xiaomi – гатовы хатні кінатэатр.
Такім чынам, ТОП-15 папулярных тавараў 2025 года ўключае:
- Роўтар Huawei WS7001 V2 53030ADX.
- Аэрагрыль Xiaomi Smart Air Fryer 6.5L (MAF10).
- Разумная калонка Яндэкс.Станцыя Лайт 2-га пакалення.
- Смартфоны лінейкі Honor 400.
- Смартфон REDMI Note 14.
- Кавамашына DeLonghi ECAM290.81.TB.
- Кандыцыянер LG PC09SQR.
- Тэлевізар Xiaomi TV A 55".
- Мікрахвалевая печ Midea AM820CUK-W.
- Пральная машына ATLANT СМА 80С1214-01.
- Робат-шклоачышчальнік Даджет W 200 KIT FB0319.
- Вертыкальны пыласос Dreame H12 Dual Wet and Dry Vacuum.
- Наўтбук ASUS FX607V (FX607VU-RL046).
- Тэлевізар Skyworth LED 50SUE9350.
- Калонка для вечарынак SVEN PS-950.
Усе прадстаўленыя тавары даступны абанентам кампаніі «Белтэлекам» у растэрміноўку. Для афармлэння растэрміноўкі заключаецца дамова, а першы плацёж ажыццяўляецца ў наступным за пакупкай месяцы.
Усе гэтыя і многія іншыя тавары вы можаце знайсці ў каталогу інтэрнэт-крамы shop.beltelecom.by. Выбірайце лепшае, давяраючы меркаванню тысяч пакупнікоў!
Падрабязнасці аб умовах прадастаўлення растэрміноўкі ўдакладняйце на сайце або па тэлефоне 123.