З 24 па 30 лістапада 2025 года ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Тыдзень кібербяспекі», ініцыятарам якой выступіла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Галоўная мэта мерапрыемства – павысіць дасведчанасць грамадзян аб новых схемах махлярства і сфарміраваць культуру бяспечных паводзін у сетцы інтэрнэт.
«Белтэлекам» звяртае ўвагу на выпадкі тэлефоннага махлярства, якія пачасціліся. Зламыснікі тэлефануюць абанентам – як фізічным, так і юрыдычным асобам – і прадстаўляюцца супрацоўнікамі прадпрыемства. Паведамляючы аб уяўнай «змене заканадаўства» і патрабуючы перазаключэння дамоваў, яны просяць падаць пашпартныя дадзеныя ці іншую асабістую інфармацыю. У выпадку адмовы ашуканцы могуць пагражаць адключэннем паслугаў сувязі.
Нагадаем, што прадстаўнікі «Белтэлекама» ніколі не запытваюць персанальныя дадзеныя і не ажыццяўляюць пераафармленне дамоваў у дыстанцыйным рэжыме.
Калі вам патэлефанавалі, асабліва з невядомага замежнага нумара, адразу ж перапыніце размову і не перадавайце ніякіх асабістых дадзеных.
Адразу звярніцеся ў праваахоўныя органы, калі вы сталі ахвярай ашуканцаў.
Актуальную і праўдзівую інфармацыю аб паслугах РУП «Белтэлекам» можна ўдакладніць кругласутачна па нумары 123 з гарадскога ці мабільнага тэлефона і на афіцыйным сайце beltelecom.by.
Будзьце пільныя! Ніколі не паведамляйце персанальныя дадзеныя незнаёмцам!