Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў «Белтэлекама» адбыўся на мінулым тыдні. Гасцінная Баранавіцкая зямля сустрэла ўдзельнікаў хлебам-соллю. Народны ансамбль танца «Лялькі» гарадскога дома культуры парадавалі ўсіх палымянай «Лявоніхай», а чэмпіён краіны па мотакросе Арцём Кунцэвіч уразіў прысутных сваім майстэрствам.
Ва ўрачыстым адкрыцці конкурсу прынялі ўдзел Віктар Разнічэнка, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва РУП «Белтэлекам», Алена Антульская, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі, і Максім Дземідзюк, намеснік дырэктара па будаўніцтве Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».
Два дні, з 15 па 16 чэрвеня, ішла бескампрамісная барацьба сярод вадзіцеляў філіялаў усёй рэспублікі. Мерапрыемства сабрала 9 каманд, мацнейшых у сваёй справе! Вадзіцелі спаборнічалі ў ведах Правілаў дарожнага руху, уладкаванні транспартнага сродку і яго тэхнічным абслугоўванні, уменні праходжання трасы на легкавых і грузавых аўтамабілях, хуткасным манеўраванні, знаходжанні няспраўнасцей і пашкоджанняў.
У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – каманда Брэсцкага філіяла.
2 месца – каманда Мінскага філіяла.
3 месца – у прадстаўнікоў Магілёўскага філіяла.
Узнагароды пераможцам уручыў Андрэй Заліўка, намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму РУП «Белтэлекам». Андрэй Аляксандравіч адрасаваў пераможцам свае віншаванні, падзякаваў усім прысутным за ўдзел у конкурсе і пажадаў далейшых прафесійных поспехаў.
Безумоўна, важным вынікам для ўсіх яго ўдзельнікаў стала магчымасць сустрэцца з калегамі, пагутарыць, падзяліцца вопытам працы і, вядома ж, атрымаць зарад бадзёрасці і масу новых пазітыўных уражанняў. Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу, жадаем усім выдатных дарог!
Больш фота і відэа з конкурсу ў нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся!