У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання

14 жніўня начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава сустрэлася з калектывам РУП «Белтэлекам» на адзіным дні інфармавання. У фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся структурныя падраздзяленні прадпрыемства.

Тэма сустрэчы – «Інфармацыйная гігіена ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі». У сваім выступе спікер падкрэсліла важнасць інфармацыйнай бяспекі: «Мы жывем у свеце, дзе фейкі і маніпуляцыі сталі штодзённасцю. Важна ўмець крытычна ацэньваць інфармацыю і адрозніваць праўду ад хлусні».

Таксама Вольга Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на неабходнасці абараняць дзяцей ад негатыўнага ўплыву інтэрнета і нагадала базавыя правілы паводзін у лічбавай прасторы.

Напрыканцы выступлення Вольга Чамаданава анансавала мерапрыемствы, якія пройдуць у сталіцы да Дня ведаў.

Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялога, дзе кожны з прысутных меў магчымасць задаць пытанні і атрымаць на іх падрабязныя адказы. Дзякуем Вользе Мікалаеўне за цёплую сустрэчу, шчыры і эмацыйны выступ.

1

2

3