Для павышэння майстэрства супрацоўнікаў камерцыйных службаў і службаў продажаў, стымулявання іх творчых здольнасцяў і дзелавой актыўнасці кампанія «Белтэлекам» штогод праводзіць конкурс «Лепшы прадавец».
У 2019 годзе лепшыя спецыялісты сустрэліся ў г. Нясвіжы, каб пазмагацца за перамогу. Трэба адзначыць, што канкурэнцыя была высокай, бо ў рэспубліканскім фінале прымалі ўдзел толькі тыя супрацоўнікі, якія сталі пераможцамі або прызёрамі абласных этапаў.
Журы вызначала лепшых прадаўцоў у наступных намінацыях:
- «Лепшы спецыяліст па працы з кліентамі (прыцягненне ключавых кліентаў)»;
- «Лепшы спецыяліст па працы з кліентамі (прыцягненне юрыдычных асобаў)";
- «Лепшая каманда па працы з карпаратыўнымі кліентамі»;
Ацэньваючы удзельнікаў, суддзі ўлічвалі многія параметры, у ліку якіх веданне паслуг кампаніі, валоданне сучаснымі тэхналогіямі продажаў, уменне аргументаваць і пераконваць. Дадатковыя балы канкурсанты атрымлівалі за нестандартнасць рашэнняў і здольнасць прымяняць рацыянальныя прыёмы. У камандным конкурсе дэманстравалася прамоўніцкае мастацтва лідэра, здольнасці ўдзельнікаў за кароткі час прыдумаць эфектыўны старт-ап на аснове прапанаваных даных.
Узнагароджваючы пераможцаў, кіраўніцтва кампаніі падзякавала канкурсантам за аддачу і ініцыятыўнасць. Дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня адзначыў, што адной з галоўных вартасцяў такога мерапрыемства з'яўляецца ўзаемадзеянне супрацоўнікаў розных філіялаў кампаніі і абмен вопытам. А магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам наўпрост і падзяліцца сваімі ідэямі стымулюе развіццё прадпрыемства ў цэлым.
Па выніках конкурсу, у намінацыі «Лепшы спецыяліст па працы з кліентамі (прыцягненне ключавых кліентаў)» перамогу атрымала Алена Якаўлева (Мінскі філіял), другое месца заняў Аляксандр Чарняўскі (філіял «МГТС»), а Вадзім Бандарэнка (філіял «МГТС») замкнуў тройку лідэраў.
Ганна Паўлава (Віцебскі філіял) стала «Лепшым спецыялістам па працы з кліентамі (прыцягненне юрыдычных асобаў)", яе калега Ганна Ламанос (Брэсцкі філіял) заняла другое месца, а Таццяна Капытка (Мінскі філіял) стала трэцяй.
Лепшай камандай па працы з карпаратыўнымі кліентамі журы назвала каманду філіяла «МГТС». Гомельскі філіял заняў другое месца, на трэцім - спецыялісты Віцебскага філіяла.
Для ўсіх удзельнікаў конкурс - гэта важны прафесійны этап, які дазволіў атрымаць шмат новых ведаў, пазнаёміцца з дасягненнямі і вопытам лепшых спецыялістаў кампаніі. І, вядома ж, конкурс стаў выдатнай пляцоўкай для гутарак у коле калег і аднадумцаў, што, несумненна, дасць стымул далейшаму развіццю, творчай і плённай працы.
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу, жадаем новых яркіх перамог і прафесійных здзяйсненняў!