22 красавіка адбыўся Стратэгічны саміт, прысвечаны развіццю тэхналогіі 5G як універсальнай платформы для далейшай лічбавай трансфармацыі. У традыцыйным мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва РУП «Белтэлекам», Еўразійскага рэгіёну кампаніі Huawei і ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс».
Экспертнае супрацоўніцтва дазволіць працягнуць паслядоўнае вывучэнне унікальных магчымасцяў тэхналогіі мабільнай сувязі пятага пакалення.
Рэсурсы 5G стануць асновай для развіцця сацыяльнай і эканамічнай дзейнасці, адкрыюць перспектывы для многіх інавацыйных напрамкаў, у тым ліку беспілотнага транспарту, інтэрнэту рэчаў, канцэпцый «разумных» гарадоў і інш. Акрамя гэтага, 5G будзе спрыяць поўнай ліквідацыі лічбавай няроўнасці.
Дзелавая пляцоўка Саміту дала магчымасць пазнаёміцца з сусветнымі тэлекамунікацыйнымі трэндамі і інавацыйнымі рашэннямі, вывучыць паспяховы вопыт у сферы рэалізацыі праектаў 5G, абмеркаваць актуальныя пытанні і абмяняцца думкамі.
У студзені 2021 году «Белтэлекам» завяршыў тэставанне сеткі пятага пакалення мабільнай сувязі. Падчас доследнай эксплуатацыі вывучаліся ўсе аспекты 5G у рэальных умовах гарадской забудовы і сельскай мясцовасці, а таксама патэнцыял у прамысловым і абаненцкім сегментах. Праведзеныя падчас тэставай эксплуатацыі даследаванні дазволілі атрымаць ключавыя прафесійныя кампетэнцыі ў галіне 5G.