2 ліпеня 2020 года Ганна Рабава, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, і Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам», правялі цырымонію гашэння мастацкага маркіраванага канверта «25 гадоў «Белтэлекаму».
Днём раней Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне спецыяльны памятны штэмпель «25 гадоў «Белтэлекаму», а беларуская пошта падрыхтавала канверт, тыраж якога склаў 60 тысяч асобнікаў.
Алена Драздовіч, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта», адзначыла значнасць «Белтэлекама», вядучай тэлекамунікацыйнай кампаніі, для дзяржавы, прыватных і карпаратыўных карыстальнікаў, ад усёй душы павіншавала генеральнага дырэктара Юрыя Петручэню са значнай датай і пажадала далейшых поспехаў у развіцці.
Мерапрыемства адбылося ў Гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі, дзе ў гэты ж дзень была адкрыта ўнікальная экспазіцыя , прысвечаная гісторыі "Белтэлекама". Ганаровыя госці, прадстаўнікі арганізацыі і ветэраны галіны пазнаёміліся з незвычайнымі экспанатамі, сабранымі з усіх філіялаў кампаніі, даведаліся нямала займальных фактаў пра развіццё сувязі і змаглі самі расказаць шмат цікавага пра тое, як праходзіла станаўленне нацыянальнага аператара сувязі «Белтэлекам».