26 лістапада тэлеканал «ЯСНАе TV» дае старт новаму праекту – дакументальнаму цыклу «Хронас»*, прысвечанаму гісторыі сувязі, радыё, тэлебачання і тым людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё галіны і прыродазнаўства.
15 выпускаў раскажуць гледачам аб тым, як з'явіліся ў нашай краіне тэлефон, інтэрнэт і мабільная сувязь. Як людзі прыручылі маланку і даведаліся, што такое электрычнасць? Як з'явіўся першы тэлеграф? Хто вынайшаў тэлефон і радыё? Як развівалася тэлебачанне і хто стварыў «магію экрана»? Калі ў Беларусі з'явіўся Інтэрнет і ці памятаеце вы, як выглядалі першыя мабільныя тэлефоны? Усё гэта – у новым тэлепраекце!
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні будзем шукаць разам з вядучым Дзмітрыем Давідовічам у дакументальным цыкле «Хронас».
Новы праект на беларускай мове будзе цікавы як дарослым, так і дзецям.
Прэм'ера адбудзецца ў суботу, 26 лістапада, у 21.00. У эфір выйдуць адразу тры праграмы!
Выпускі таксама будуць размяшчацца на афіцыйным youtube-канале РУП «Белтэлекам».
Даведаемся больш пра нашу з вамі гісторыю!
Не прапусціце!
*Хронас – бог часу ў старажытнагрэцкай міфалогіі.