Першым абласным горадам, прадстаўленым у мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)», стане Магілёў. 3 лістапада пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнёў. Бакі дамовіліся развіваць лічбавую інфраструктуру і рэалізаваць праграмны інтэрфейс узаемадзеяння з існуючымі гарадскімі сістэмамі.
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый ПЯТРУЧЭНЯ:
– Мы высока цэнім сумесную працу, накіраваную на развіццё сучасных лічбавых тэхналогій. Перакананы, рэалізацыя платформы «Мой горад» у абласным цэнтры дазволіць павысіць эфектыўнасць і хуткасць узаемадзеяння з гарадской экасістэмай як для жыхароў, так і адміністрацыі.
Магілёў – гэта сучасны горад з багатай гісторыяй, які актыўна ўкараняе тэхналогіі «смарт-сіці» і пераходзіць на лічбавыя рэйкі. Дадатак «Мой горад (Беларусь)» ужо працуе ў Магілёўскай вобласці. Першым населеным пунктам Магілёўшчыны, дзе праект стартаваў усяго месяц таму, стаў Бабруйск. За гэты час колькасць запамповак перавысіла 2 тысячы! Жыхары па заслугах ацанілі зручнасці мабільнага памочніка.
Мэта лічбавай платформы – арганізаваць інтэрактыўнае ўзаемадзеянне чалавека з гарадской экасістэмай: ад медыцыны і адукацыі да пакупак і вольнага часу. Тыпавы набор модуляў можа быць гібка адаптаваны пад запыты мясцовых жыхароў. Запіс на прыём, замова століка ў кафэ, аплата квіткоў, дастаўка тавараў – усё гэта даступна ў мабільным дадатку «Мой горад» у адзін клік. Рэсурс увесь час абнаўляецца, пашыраецца яго функцыянал, дадаюцца новыя опцыі.
Абодва бакі зацікаўлены ў больш хуткім запуску праекта. Задача максімум – стартаваць да канца гэтага года.
Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан. Старт пілотнаму праекту дадзены ў лютым 2021 года ў Полацку. На сённяшні дзень праект паспяхова працуе ў 12 гарадах Беларусі.