2 жніўня тэлеканал «ЯСНАе TV» у прамым эфіры пакажа футбольны матч «Тарпеда БелАЗ» (Жодзіна) - БАТЭ (Барысаў).
Абедзве каманды размясціліся ў першай пяцёрцы турнірнай табліцы чэмпіянату.
Барысаўчане працягваюць чэмпіёнскую гонку ў кампаніі салігорскага «Шахцёра» і гродзенскага «Нёмана», а жодзінцы па-ранейшаму маюць на мэце трапіць у тройку прызёраў нацыянальнага першынства. Перамога патрэбна кожнай камандзе. Акрамя таго, супрацьстаянне «Тарпеда» і БАТЭ - гэта і прынцыповае геаграфічнае дэрбі суседзяў.
Каментатар Сяргей Мельнік насыціць гульню жывымі і цікавымі фактамі і дапаможа гледачам максімальна пагрузіцца ў атмасферу гульні.
У студыі «ЯСНАе TV» прамыя ўключэнні правядуць спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч і трэнер Алег Дулуб. Эксперты прааналізуюць самыя яркія моманты паядынку і дадуць кампетэнтную ацэнку таму, што адбываецца на полі. Нагадаем, што ў гэтым сезоне яны працуюць у пары ў перадачы «Ясна о футболе» на тэлеканале «ЯСНАе TV».
Пачатак трансляцыі - 16.00. Сачыце за беларускім футболам разам з «ЯСНАе TV»!