2 лістапада 2022 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.
У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на кнопцы 48 арганізавана трансляцыя канала «AMEDIA 2».
У дадатковым пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA на 116-й кнопцы з'явіўся тэлеканал «Amedia Premium».
«AMEDIA 2» – тэлеканал серыялаў, разлічаны на жаночую аўдыторыю. У эфіры – айчынныя і замежныя кінафільмы, меладрамы, рамантычныя камедыі, драмы, дэтэктывы, трансляцыі з «чырвоных дывановых дарожак» і дакументальныя фільмы.
«Amedia Premium» – тэлеканал прэм'ер. Новыя серыялы, сезоны і фільмы, а таксама хіты вядучых студый свету і прэм'еры расійскіх серыялаў і фільмаў. Калекцыя дакументальных фільмаў, канцэртаў і стэндап-шоу. Музычныя фестывалі і цырымоніі ў прамым эфіры.
Прыемнага прагляду!