Усё пад кантролем: «Белтэлекам» падключыў 100 тысяч камер «Відэакантролю»

«Белтэлекам» падключыў 100-тысячную камеру паслугі «Відэакантроль». Яе ўстанавілі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

30 сакавіка генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня ўручыў сертыфікат Ганаровага абанента і падарунак ад кампаніі галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя Аляксандру Лінкевічу.

Юрый Петручэня адзначыў, што «Белтэлекам» і Мінскую абласную клінічную бальніцу звязваюць даўнія партнёрскія адносіны:

– Асабліва прыемна, што сёння мы падзяляем поспех з калектывам клінікі. Нашае супрацоўніцтва заснавана на комплексным падыходзе да ўкаранення новых тэхналогій і паслуг. Спачатку мы пабудавалі надзейную тэлекамунікацыйную інфраструктуру, а затым рэалізавалі шэраг лічбавых праектаў, у тым ліку і маштабную сетку «Відэакантролю». Упэўнены, што сумесныя намаганні аператара сувязі і абласной бальніцы дапамогуць павысіць якасць і даступнасць медыцынскіх паслуг для нашых грамадзян.

Ушаноўваць юбілейных абанентаў стала добрай традыцыяй «Белтэлекама». Ад кампаніі Мінская абласная клінічная бальніца атрымала тэлевізар LG з дыяганаллю 75 цаляў. Такі падарунак выбраны не выпадкова: на вялікім экране спецыялісты прадэманстравалі работу сітуацыйнага цэнтра, які дае магчымасць у рэжыме рэальнага часу аналізаваць інфармацыю з відэакамер. Тэлевізар таксама спатрэбіцца для правядзення відэаканферэнцый і выдаленых нарад з калегамі.

Сетка «Відэакантролю» ва ўстанове аховы здароўя налічвае больш за 250 камер. Па ўзгадненні з кіраўніцтвам яны размяшчаюцца на розных аб'ектах бальніцы, унутры і знадворку будынкаў.

«Відэакантроль» прадастаўляецца як цалкам гатовы сэрвіс – ад разгляду індывідуальнага запыту да поўнай тэхнічнай рэалізацыі. Карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа ў рэжыме рэальнага часу ці да запісаў архіва.

Лічбавыя паслугі ствараюць у клініцы адзіную экасістэму, якая дазваляе больш эфектыўна аказваць медыцынскую дапамогу. Надзейны інтэрнэт дае магчымасць абменьвацца звесткамі і аператыўна знаходзіць патрэбную інфармацыю. Дзякуючы воблачнай АТС ні адзін званок не застаецца без увагі. З сеткай Wi-Fi лекары заўсёды могуць быць на сувязі, а пацыенты – камфортна мець зносіны з роднымі. Акрамя гэтага, у клініцы карыстаюцца тэлебачаннем ZALA і стацыянарнай тэлефоннай сувяззю.

Перавагі «Белтэлекама» – гэта ўнікальныя кампетэнцыі, вялікі вопыт і індывідуальны падыход. Кожнаму кліенту тут прапануюць аптымальнае рашэнне, дадуць камплект абсталявання і забяспечаць кругласутачную тэхнічную падтрымку. Усяго ў актыве кампаніі – больш за 70 сучасных паслуг, якія спецыялісты рэалізуюць пад ключ у самыя кароткія тэрміны.

Карыстацца «Відэакантролем» могуць фізічныя і юрыдычныя асобы. Атрымаць падрабязную інфармацыю і падключыць сэрвіс «Відэакантроль» можна на сайце vc.beltelecom.by або па тэлефоне 123 (званок бясплатны).

news-100000-camer-1.jpg

news-100000-camer-2.jpg