Паважаныя абаненты!
Інфармуем аб унясенні змяненняў у Парадак аказання паслугі «Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў» (далей – Парадак).
У новую рэдакцыю Парадку ўнесены змены:
- выключаны дакумент «Даведка аб аказаных паслугах». Узамен дакумента «Даведка аб аказаных паслугах» будзе прадастаўляцца «Дэталізацыя рахунку», пры гэтым у электронным выглядзе дадзеная інфармацыя будзе прадастаўляцца без аплаты;
- зменена форма дакумента «Дэталізацыя рахунку»;
- уведзены новы дакумент «Даведачная тэхнічная інфармацыя»;
- зменены тэрміны аплаты за аказаную перыядычную паслугу па прадастаўленні даведачнай інфармацыі.
Усе падрабязнасці і кансультацыі – кругласутачна па нумары тэлефона 123.