Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка, які у гэтым годзе адзначаецца 31 кастрычніка, 46 кіроўцаў РУП «Белтэлекам» удастоены нагруднага знака «За працу без аварый». 15 з іх атрымалі ўзнагароду І ступені.
Дзень аўтамабіліста і дарожніка адзначаецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка. Па традыцыі напярэдадні святочнай даты Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь узнагароджвае лепшых кіроўцаў за работу без дарожна-транспартных здарэнняў і парушэнняў правілаў дарожнага руху. Нашы калегі-кіроўцы–заўсёды ў ліку ўзнагароджаных! Адзначым, што нагрудны знак «За працу без аварый» мае дзве ступені і ўручаецца: пры наяўнасці безаварыйнага стажу працы кіроўцам не менш як 5 гадоў - II ступені; не менш за 8 гадоў - I ступені.
У дзень прафесійнага свята дзякуем усім кіроўцам за напружаную працу, адказнасць і найвышэйшае майстэрства, так неабходнае на дарогах. Вы – неад'емная частка нашага вялікага зладжанага калектыва. Дзякуючы вашай высокай кваліфікацыі забяспечваецца дакладнасць і аператыўнасць у рабоце, упэўнена дасягаюцца ўсе пастаўленыя мэты.
Паважаныя кіроўцы! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам. Жадаем Вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, поспехаў ва ўсіх справах і толькі зялёнага святла на дарогах!
У папярэднія гады кіроўцы РУП «Белтэлекам» неаднаразова ўзнагароджваліся нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «За працу без аварый». За апошнія 10 гадоў гэтай ганаровай узнагароды ўдастоены 408 кіроўцаў РУП «Белтэлекам», з іх 132 – першай ступені.