Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня - галоўнае дзяржаўнае свята і вялікі дзень у гісторыі нашай краіны. 77 гадоў таму сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта гераічная падзея стала сімвалам адзінства беларускага народа, згуртаванасці пакаленняў і глыбокай удзячнасці ветэранам.
Мы шануем памяць тых, хто выратаваў свет ад фашызму і абараніў для нас права на жыццё. Самыя шчырыя пажаданні адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны - моцнага здароўя, бадзёрасці духу і доўгіх Вам гадоў! Хай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ўсе поспехі прымнажаюцца ў імя шчасця, дабрабыту і працвітання!
3 ліпеня 1995 году быў створаны «Белтэлекам». У гэтым годзе прадпрыемству - 26!
Нам давяраюць мільёны абанентаў у кожным кутку краіны. Хатні тэлефон, тэлебачанне ZALA, інтэрнэт byfly, «Відэакантроль», пакеты «ЯСНА» і яшчэ больш за 70 тэлекамунікацыйных паслуг даступныя кліентам РУП «Белтэлекам».
У нашых планах - вывучаць патэнцыял мабільнай сеткі пятага пакалення 5G, развіваць існуючыя паслугі, ўкараняць новыя, пашыраць лінейкі для насельніцтва і карпаратыўных кліентаў. І вядома, працягваць працаваць, не збаўляючы тэмпу!
«Белтэлекам» аб'ядноўвае больш за 14 тысяч спецыялістаў, галоўнае прызванне якіх - дарыць радасць зносін. Віншуем калектыў з Днём нараджэння прадпрыемства. А ўсім кліентам кажам: дзякуй за давер!
Поспехаў і яркіх дасягненняў у працы, моцнага здароўя, міру і дабра вам, дарагія сябры!
З павагай, ваш «Белтэлекам»