Тэлеканал працягне паказ матчаў нацыянальнага чэмпіянату і здзівіць гледача новым фарматам «Ясна пра хакеі»
Федэрацыя хакея Беларусі і РУП «Белтэлекам» адкрываюць чацвёрты сумесны сезон. Тэлеканал «ЯСНАе ТV», які імкліва заваёўвае пазіцыі ў сетцы спартыўнага вяшчання Беларусі, зноў стане адной з асноўных пляцовак паказу матчаў нацыянальнага чэмпіянату краіны па хакеі з шайбай.
У новым сезоне ў трансляцыях «ЯСНАе ТV» з'явяцца новыя «фішкі», якія дазволяць гледачам яшчэ глыбей прачуць атмасферу лядовых баталій і павялічаць відовішчнасць «карцінкі»: відэа з раздзявалак па ходзе гульні, эксклюзіўныя інтэрв'ю гульцоў прама з лёду, «падслухоўванне» трэнераў на лаўцы і многае іншае.
Акрамя таго, змены закрануць і фармат праграмы «Ясна пра хакей». У сезоне 2022/2023 праект чакае рэбрэндынг не толькі візуальнага рашэння, але і кантэнту. З новага спартыўнага года праграма стане аўтарскай: яе аўтарам і вядучым выбраны вядомы хакейны блогер Дзмітрый Аўрамчык, ужо знаёмы гледачам «ЯСНАе ТV» па папярэдніх сезонах.
Аляксандр Багдановіч, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі:
– Мы рады, што некалькі гадоў таму беларускі хакей зрабіў смелы крок і прыняў прапанову тады зусім яшчэ маладога гульца спартыўнага тэлевізійнага рынку ў асобе «ЯСНАе ТV», і з таго часу мы не раз пераконваліся ў правільнасці гэтага кроку. У параўнанні з нашым першым сумесным сезонам цікавасць гледачоў «ЯСНАе ТV» да хакейных трансляцый вырасла на 170 %.
«ЯСНАе ТV» ужо мае вопыт паказу матчаў нацыянальнага чэмпіянату, зборных каманд, а праграму «Ясна пра хакей» ужо даўно разбіраюць ва ўсіх хакейных раздзявалках. Упэўнены, што ў маючым адбыцца сезоне мы зможам зрабіць беларускі хакей яшчэ больш прывабным для гледача.
Генадзь Мельнікаў, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам:
– Сёння тэлеканал «ЯСНАе ТV» знайшоў сваю нішу і свайго гледача. З самага пачатку мы рабілі стаўку на беларускі спорт і мелі рацыю. Спартыўны кантэнт заваяваў вялікую ўвагу прафесійнай супольнасці і цэлай арміі балельшчыкаў. Дзякуючы супрацоўніцтву з Федэрацыяй хакея мы прапанавалі гледачам якасныя прамыя эфіры і магчымасць пагружацца ў атмасферу гульні.
Два гады таму стартаваў наш сумесны праект «Ясна пра хакеі». За гэты час у праграмы з'явілася свая аўдыторыя, яе рэйтынгі значна выраслі. Упэўнены, што ў новым сезоне творчая каманда зноў здзівіць і парадуе прыхільнікаў беларускага хакея!
У рамках супрацоўніцтва ФХБ таксама працягне прасоўванне брэнда «ЯСНАе ТV» і праектаў РУП «Белтэлекам» на платформах федэрацыі.