Выгадна і камфортна: новы BeltelecomShop адкрыты ў Гомелі | Белтелеком

Выгадна і камфортна: новы BeltelecomShop адкрыты ў Гомелі

У горадзе Гомелі адкрылася другая фірмавая крама пад брэндам BeltelecomShop. Новы гандлёвы аб’ект размешчаны ў ГЗЦ «Крышталь» па адрасе: вул. Ільіча, 333, 1-шы паверх, павільён 127.

Гэта ўжо 2-я крама ў горадзе і 4-я ў Гомельскай вобласці, што пашырае прысутнасць кампаніі ў рэгіёне і робіць выгадныя пакупкі яшчэ больш даступнымі для мясцовых жыхароў.

– З моманту пачатку продажу тэхнікі ў растэрміноўку гамяльчане ўжо набылі каля 60 тысяч тавараў. Мы адкрылі другую краму BeltelecomShop для таго, каб нашым кліентам стала яшчэ больш проста і зручна набываць тэхніку вядучых сусветных і айчынных брэндаў на выгадных умовах. Упэўнены, што новая крама парадуе наведвальнікаў асартыментам і якасцю абслугоўвання, – падзяліўся дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» Сяргей Дзям’янчык.

У BeltelecomShop пакупнікоў чакае шырокі выбар запатрабаванай тэхнікі: ад апошніх мадэляў тэлевізараў і смартфонаў да карысных бытавых дэвайсаў і аксесуараў. Галоўная перавага – магчымасць набыць любы тавар на ўмовах выгаднай растэрміноўкі.

Тут можна не толькі абнавіць свае прылады, але і знайсці ідэальныя падарункі блізкім. Да 8 Сакавіка BeltelecomShop прапануе тэхніку для прыгажосці: фены і стайлеры; лінейку хатніх памочнікаў: робаты-мыйшчыкі вокнаў, вертыкальныя пыласосы і робаты-пыласосы, а таксама сучасную тэхніку для кухні: сокавыціскалкі, мультываркі, кухонныя камбайны і шмат іншых практычных тавараў.

Запрашаем гамяльчан наведаць новы BeltelecomShop! Чакаем вас штодзень, з 10:00 да 21:00, без выхадных.

IMG_256