У лінейцы пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіўся новы суперхуткасны тарыф «ЯСНА 500».
«ЯСНА 500» уключае:
- нелімітаваны доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 500/250 Мбіт/с;
- інтэрактыўнае тэлебачанне «ZALA: усё ўключана»;
- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаваных злучэнняў у сетцы стацыянарнай сувязі «Белтэлекам»;
- паслугу вызначэння нумара CLIP.
Падлучыць пакет «ЯСНА 500» могуць фізічныя асобы, новыя або дзеючыя абаненты тэхналогіі PON пасля папярэдняга аналізу тэхмагчымасці. Каб пачаць карыстацца пакетам «ЯСНА 500», неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам».
Абаненты новага тарыфу таксама могуць падключыць шырокі пералік паслуг за дадатковую плату: антывірусную абарону, доступ да падпісак «Яндэкс Плюс», PREMIER, Оkko, «Літрас», Wink, тэматычныя тэлевізійныя пакеты «Прэміум», «Больш за ТБ», VIP HD і іншыя. Замовіць гэтыя паслугі можна ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», дадатку «Мой Белтэлекам» ці кабінеце карыстальніка.
Кошт «ЯСНА 500» складае 67,5 руб. у месяц.
З 1 красавіка 2025 года пераводзяцца ў архіў наступныя тарыфныя планы: «ЯСНА Гульнёвы», «ЯСНА Гульнёвы SMART», «ЯСНА 100 SMART», «ЯСНА 100 прома», «ЯСНА 100 камфорт», «Сямейны 5 LTE» «Рэкорд 10», «Рэкорд 10 прома», «Рэкорд 25», «Бізнес-камплект 20», «Бізнес-камплект 40», «Бізнес-кейс 5 LTE». Гэта значыць, што дзейныя абаненты названых пакетаў могуць працягваць імі карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да іх не змогуць.
Усе падрабязнасці і кансультацыі – па кругласутачным нумары 123.