З 1 сакавіка тэлеканал «ЯСНАе ТV», заснавальнікам якога з’яўляецца РУП «Белтэлекам», у тэставым фармаце абнаўляе сетку вяшчання.
У эфіры з’явяцца два тэматычныя блокі для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі: «Казкі на сняданак» (мультфільмы і пазнавальныя праграмы для самых маленькіх гледачоў), «Гісторыі на вечар» (анімэ, кіберспартыўныя трансляцыі і перадачы для падлеткаў).
Гледачоў чакаюць абноўленыя графіка і стыль. Пры гэтым у эфіры тэлеканала застануцца перадачы аб інавацыях і сучасных тэхналогіях. І вядома, у праграме па-ранейшаму будзе мастацкае кіно, якое збярэ ля экрана ўсю сям’ю.
Тэставы перыяд працягнецца два месяцы.