У гэтыя выхадныя прыхільнікі футбола змогуць убачыць сем матчаў 18 тура расійскай Прэм'ер-лігі ў прамым эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV».
У пятніцу, 11 снежня, у 19.00 згуляюць «Хімкі» і «Арсенал Тула». У турнірнай табліцы яны стаяць на 12-м і 13-м месцы адпаведна. «Арсенал Тула» саступае «Хімкі». У апошніх пяці матчах хімкінская каманда атрымала тры перамогі, на рахунку тулякоў толькі нічыі і пройгрышы.
Стартавы свісток для «Ротара» і «Уфы» прагучыць у суботу, 12 снежня, у 14.00. Каманда з Валгаграда знаходзіцца на апошнім месцы турнірнай табліцы, «Уфа» - крыху вышэй. Дарэчы, галоўным трэнерам «Ротара» з'яўляецца беларус Аляксандр Хацкевіч.
У гэты ж дзень у 16.30 футбольныя заўзятары змогуць убачыць супрацьстаянне «Сочы» і маскоўскага «Спартака», а ў 19.00 заўзець за «Зеніт» і «Дынама Масква». Не прапусціце матчы з удзелам топавых каманд расійскага чэмпіянату!
Насычаны футбольны дзень будзе і 13 снежня. У 14.00 пачнецца матч «Тамбова» з казанскім «Рубінам». Нагадаем, «Рубін» апярэджвае суперніка ў два разы па колькасці ачкоў.
У 16.00 будзе дадзены старт матчу «Краснадар» - «Лакаматыў Масква». А завершыць футбольны дзень гульня «ЦСКА Масква» - «Урал», якая пачнецца ў 19.00.
Запрашаем прыхільнікаў расійскай Прэм'ер-лігі акунуцца ў захапляльную футбольную атмасферу на тэлеканале «ЯСНАе TV»!