З 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! | Белтелеком

З 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Паважаныя калегі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Вялікім святам – 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

9 Мая – святая дата, якая аб'ядноўвае пакаленні і нагадвае нам пра тое, якую цану прыйшлося заплаціць за мір і спакой на роднай зямлі.

Мы схіляемся перад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія праявілі бяспрыкладную мужнасць і падарылі нам магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Самаадданасць, доблесць і адвага старэйшага пакалення назаўжды застануцца для нас яскравым прыкладам сапраўднага патрыятызму і любові да сваёй Радзімы.

Мы будзем памятаць і свята шанаваць вялікі подзвіг тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў. Наш абавязак – захаваць памяць аб героях і перадаць яе будучым пакаленням.

У гэты знамянальны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і мірнага неба над галавой! Шчасця, радасці і дабра вам і вашым родным!

З павагай, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін

80 лет

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка