Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята, якое непарыўна звязвае гераічны летапіс мінулага з сучаснасцю і будучыняй нашай краіны.
3 ліпеня - сімвал суверэнітэту і адзінства народа. Для кожнага беларуса гэтая дата напоўнена глыбокім сэнсам: яна нагадвае пра тое, якім высокім коштам была заваяваная свабода і як важна захоўваць памяць пра вялікі подзвіг дзеля будучых пакаленняў.
У гэты ўрачысты дзень словы бясконцай падзякі адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Мы ў неаплатным абавязку перад пакаленнем пераможцаў за права жыць і працаваць на роднай зямлі.
Сёння нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, згуртаванасць і імкненне да стварэння. Наш святы абавязак - берагчы мір і з гонарам працягваць справу папярэднікаў, прымнажаючы дасягненні нашай моцнай, суверэннай дзяржавы.
Ад усёй душы жадаем невычэрпнага натхнення для новых здзяйсненняў, прафесійных поспехаў і асабістага шчасця. Няхай у вашых дамах пануюць гармонія і дабрабыт, а над краінай заўсёды будзе мірнае неба!
Са святам!