Дарагія калегі!
Віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
«Белтэлекам», як вядучы аператар электрасувязі, укараняе тэхналогіі і паслугі, якім давяраюць мільёны карыстальнікаў ва ўсіх кутках краіны. Менавіта гэта матывуе нас на сталае развіццё і рух наперад.
Гэты год для нас асаблівы: «Белтэлекам» адзначыць сваё 30-годдзе. У юбілейны перыяд мы засяродзімся на павышэнні якасці і надзейнасці паслуг, дадзім старт новым амбіцыйным праектам, а галоўнае – па-новаму паглядзім на філасофію і стратэгію кампаніі. Упэўнены, што наш новы этап будзе яркім і плённым. Мы станем мацнейшымі і канкурэнтнымі, умацуем свае пазіцыі і дасягнем яшчэ больш уражлівых вынікаў!
У аснове поспеху «Белтэлекама» – работа вялікай і прафесійнай каманды. Я дзякую ўсім вам за найвышэйшую асабістую адказнасць і адданасць нашай агульнай справе!
У гэты дзень я адрасую самыя цёплыя словы ветэранам сувязі, якія прысвяцілі сваё жыццё прадпрыемству і ўнеслі вялікі ўклад у яго развіццё.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і яркіх дасягненняў. Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае неба, а ў вашых сем'ях пануюць радасць, любоў і згода!
З павагай, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін