З клопатам пра маленькіх жыхароў: «Белтэлекам» працягвае ўсталёўваць новыя дзіцячыя комплексы па ўсёй краіне

Свята нашага двара разам з «ЯСНА» працягваецца! Сучасныя воркаўт-пляцоўкі і дзіцячыя гульнявыя комплексы дзякуючы «Белтэлекаму» з'яўляюцца ў розных кутках Беларусі.

У апошнія дні адыходзячага лета новая воркаут-пляцоўка адкрыта ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Спартыўны комплекс «ЯСНА» ўстаноўлены ў мікрараёне Маладзёжны. Па традыцыі нашы калегі з Магілёўскага філіяла арганізавалі для гасцей вясёлае свята – з Фіксікамі і займальнымі эксперыментамі. Не абышлося без конкурсаў, рухомых гульняў і, вядома ж, падарункаў.


1 верасня, у Дзень ведаў, кампанія «Белтэлекам» зрабіла падарунак дзецям з горада Гомеля. У двары сярэдняй школы нумар 48 устаноўлены гульнявы комплекс з горкай, лесвіцай і іншымі развіваючымі элементамі.


Горку «ЯСНА» да новага навучальнага года атрымалі і дзеткі горада Магілёва. Тут таксама прайшло вясёлае сямейнае свята.


На мінулым тыдні ўрачыста адкрыты дзіцячы комплекс «ЯСНА» ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці.



Арганізатарам дзіцячага вольнага часу і конкурснай праграмы выступіў калектыў Мастоўскай раённай бібліятэкі. Малых парадавалі зона аквагрыму, настольны футбол, аэрахакей і іншыя забавы. Разам з самымі маленькімі ўдзельнікамі свята радасныя эмоцыі падзялілі і дарослыя.

Адкрыццё дзіцячых пляцовак заўсёды праходзіць ярка і весяла. Нашыя калегі запрашаюць дзяцей і іх бацькоў на забаўляльныя праграмы з аніматарамі, конкурсамі і віктарынамі, дзе кожны ўдзельнік атрымлівае маленькі падарунак ці сувенір ад кампаніі.

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, новы гульнявы комплекс «ЯСНА» з'явіцца ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Запрашаем усіх на свята. Мы падрыхтавалі вясёлыя конкурсы, сюрпрызы.

Чакаем вас у пасёлку Мір па адрасе: вул. Сташэўскай, 2

17 верасня з 11:00 да 14:00.

Прыходзьце на Свята нашага двара разам з «ЯСНА». Клічце сяброў і знаёмых!