З вялікім святам – з Днём Перамогі! | Белтелеком

З вялікім святам – з Днём Перамогі!

Шматтысячны калектыў кампаніі «Белтэлекам» сардэчна віншуе з Днём Перамогі!

Мінуў ужо 81 год з той памятнай вясны 1945-га. Мы пакланяемся перад гераізмам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, чыя самаадданасць на фронце і ў тыле падарыла нам магчымасць жыць, ствараць і будаваць сучасную Беларусь. Жыццёвы шлях пакалення пераможцаў назаўжды застанецца для нас найвышэйшым прыкладам сапраўднага патрыятызму.

Наш агульны абавязак – захоўваць памяць пра герояў і перадаваць яе будучым пакаленням, берагчы мір на роднай зямлі і добрасумленна працаваць.

У гэты святочны дзень мы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, душэўнага спакою і шчасця.

Няхай мірнае неба над нашай краінай заўсёды будзе светлым і ясным!