У мінулую пятніцу завяршыўся абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу»!
Падведзены вынікі конкурсу, на працягу якога ўдзельнікі конкурсу выконвалі наступныя заданні:
- праверка тэарэтычных ведаў па пытаннях эксплуатацыі;
- мантаж умоўнага ўчастка абаненцкай лініі на аптычных і медных кабелях, падключэнне паслуг электрасувязі;
- вымярэнне аптычных і электрычных параметраў кабеля;
- экзамен па кіраванні аўтамабілем;
- пошук участку трасы і вызначэнне глыбіні залягання.
Прадстаўляем паводле ацэнак журы тройку лідэраў:
1 месца: каманда Пухавіцкага ЗУЭС
2 месца: каманда Маладзечанскага ЗУЭС
3 месца: каманда Барысаўскага ЗУЭС
Дзякуем усім канкурсантам за іх удзел і выдатную працу, якую яны прадэманстравалі падчас конкурсу.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!